Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам абароны Андрэем Раўковым. У цэнтры ўвагі - план выкарыстання рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Галоўнае пытанне - наколькі дакумент улічвае змяненні геапалітычнай сітуацыі вакол нашай краіны. Маецца на ўвазе сітуацыя ва Украіне, а таксама ўзмацненні групоўкі НАТА ў Заходняй Еўропе. Паводле слоў міністра абароны, змяненні знешняга становішча былі ў максімальнай ступені ўлічаныя ў плане. Сёння Прэзідэнт Беларусі адобрыў дакумент для разгляду на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.