МУС Беларусі прапаноўвае ўзмацніць жорсткасць адказнасці для злодзеяў у законе і аўтарытэтаў. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч па выніках сённяшняга дакладу Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. На сустрэчы абмяркоўваліся таксама прапановы па лібералізацыі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. МУС прапаноўвае прыбраць адказнасць за некаторыя малаважныя парушэнні. На грамадскае абмеркаванне было вынесена 9 пунктаў. Прапаноўваецца не штрафаваць за піва на вуліцы, курэнне ў неналежных месцах і перавышэнне хуткасці на 20 кіламетраў за гадзіну. Прэзідэнта цікавіла пытанне, як людзі адрэагавалі на кожную пэўную прапанову.