20.04.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заўтра звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Выступленне адбудзецца ў Авальнай зале Дома ўрада, пачатак трансляцыі ў 11 гадзін. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў 21:00 у эфіры беларускіх тэлеканалаў. Самыя актуальныя пытанні будуць закрануты Кіраўніком дзяржавы ў частцы сацыяльнай палітыкі, кадравых стратэгій, удасканалення пенсіённай сістэмы, аховы здароўя і адукацыі. Акрамя таго, размова будзе ісці аб прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі. Цэнтральным і, як плануецца, самым маштабным стане эканамічны блок. Тут размова пойдзе ў першую чаргу аб задачах і планах на гэты год.
Падзяліцца:

Вверх