24.06.2016
У лік важных арыенціраў фарміравання эканамічнай палітыкі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва павінна ўвайсці ўзаемадзеянне з Еўразійскім эканамічным саюзам. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце кіраўнікоў дзяржаў - членаў арганізацыі. Ідэя ў тым, каб Беларусь стала "заходнімі варотамі" для дзяржаў арганізацыі на шляху ў Еўропу. Як запэўніў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь цалкам адкрыта для ўзаемадзеяння ў сферы прамысловасці, навукі, адукацыі, турызму і гуманітарнага супрацоўніцтва. Па выніках саміту падпісана 11 дакументаў па супрацоўніцтве ў пытаннях бяспекі і барацьбе з тэрарызмам. Таксама падпісана Ташкенцкая дэкларацыя, прысвечаная 15-годдзю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Падзяліцца:

Вверх