Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў ролю пасла Літвы ў збліжэнні беларуска-літоўскіх адносін. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з літоўскім дыпламатам Эвалдасам Ігнатавічусам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі. Тры гады дыпламат кіраваў пасольствам у Мінску. Літва ўваходзіць у дзясятку вядучых партнёраў Беларусі ў гандлі. За мінулы год тавараабарот перавысіў мільярд долараў. З удзелам літоўскага капіталу ў нашай краіне рэалізуецца шэраг інвестыцыйных праектаў.
Асновай для эканамічных кантактаў стаў і палітычны дыялог на вышэйшым узроўні. У 2009 Літву наведаў Аляксандр Лукашэнка. Праз год з візітам у адказ у Мінску пабывала Даля Грыбаўскайтэ.