Беларусь і далей будзе развіваць узаемадзеянне з Літвой. Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом гэтай краіны. Эвалдас Ігнатавічус завяршае сваю дыпламатычную місію. Яе вынікі высока ацаніў Кіраўнік дзяржавы. Літва - адзін з вядучых гандлёвых партнёраў Беларусі. З удзелам літоўскага капіталу рэалізуецца некалькі інвестпраектаў. Вільнюс іграе прыкметную ролю і ў збліжэнні нашай краіны з ЕС.
Прэзідэнт нагадаў, што дзве краіны шмат гадоў жылі ў адной дзяржаве. І заўсёды знаходзілі шлях да разумення і шлях, па якім гатовыя ісці сумесна.