Мінск і Масква дамовіліся сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі. Напярэдадні ў Сочы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэм"ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Размова прайшла ў нефармальнай атмасферы і была працягам тэлефоннай гутаркі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, што адбылася на мінулым тыдні. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў закранулі ўсе ключавыя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва. Абмеркавалі і вынікі перамоў кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, што прайшлі ў Пецярбургу. Размова ішла наконт эканомікі, інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і міжнароднага парадку дня. Затым Кіраўнік беларускай дзяржавы апрабаваў сочынскія лыжныя трасы.