09.03.2016
Беларусь і Еўрасаюз пераадолелі рознагалоссі і знаходзяцца на шляху вырашэння двухбаковых праблем. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком ЕС па правах чалавека. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша краіна выступае за пастаянны дыялог з Еўрапейскім саюзам у галіне правоў чалавека. Беларусь не крытыкуе Еўропу за яе разуменне гэтай сферы, але мае па гэтым пытанні ўласную пазіцыю. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі і галоўнага спецыяліста ЕС па правах чалавека доўжылася каля дзвюх гадзін. Быў закрануты шырокі спектр тэм - ад гуманітарнай сферы да гандлю і інвестыцый. Спецпрадстаўнік ЕС знаходзіцца з візітам у Беларусі, запланаваныя таксама сустрэчы ў парламенце і міністэрствах. Акрамя таго, заўтра Стаўрас Ламбрынідыс возьме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, якую арганізуе місія ААН у нашай краіне сумесна з МЗС Беларусі і ў партнёрстве з еўрапейскімі дзяржавамі.
Падзяліцца:

Вверх