30.03.2016
Пазітыў, які вызначыўся паміж Беларуссю і ЗША, стане новым этапам адносін. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком Пентагона. Намеснік памочніка міністра абароны Майкл Карпентэр знаходзіцца ў Мінску з трохдзённым візітам і ўжо паспеў правесці шэраг сустрэч у Мінабароны і знешнепалітычным ведамстве Беларусі. Падчас сустрэчы Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што адносіны Беларусі з Захадам занадта палітызаваныя. Нягледзячы на гэта, афіцыйны Мінск гатовы абмяркоўваць з заходнімі партнёрамі любыя пытанні.
Беларускі бок не ў захапленні ад прасоўвання НАТА на Усход. Але Прэзідэнт перакананы: альянс не збіраецца ваяваць з Расіяй або Беларуссю. Ні Амерыцы, ні Еўропе не патрэбен яшчэ адзін канфлікт ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне.
Падзяліцца:

Вверх