15.09.2016
Прэзідэнт Беларусі сёння сустрэўся з кіраўнікамі мытных служб краін СНД. Падчас гэтай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка адзначыў: ад глыбіні інтэграцыі ў сферы мытнай справы залежыць развіццё эканомік і ў выніку - дабрабыт людзей. Мытныя службы закліканыя аператыўна і якасна апрацоўваць таварныя струмені, тым самым павялічваючы аб"ёмы гандлю. Беларусь зацікаўленая ў тым, каб тавары з Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна ішлі ў Еўропу праз нашу краіну.
Падзяліцца:

Вверх