Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі Следчых камітэтаў Беларусі і Расіі. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, следчым абедзвюх краін ёсць чаму павучыцца адзін у аднаго. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за апошні час у Беларусі моцна падняўся ўзровень правядзення следства і экспертыз. Для далейшага росту неабходна ўзмацніць узаемадзеянне двух ведамстваў. Гэта дапаможа больш эфектыўна праводзіць прафілактыку і змагацца са злачыннасцю. Прэзідэнт таксама паабяцаў асабістую дапамогу і падтрымку.