Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда. Размова ішла аб умацаванні супрацоўніцтва ў розных сферах. Ад стварэння сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве да навучання кадраў. Асобна абмяркоўваліся праекты прамысловай кааперацыі. Летась тавараабарот паміж краінамі склаў каля 102 мільёнаў долараў. Пры гэтым сальда для нашай краіны склалася станоўчае. Аснова беларускіх продажаў - калійныя ўдабрэнні, спецтэхніка, шкловалакно, ільняная тканіна і шыны.