Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Ватыкана. Апостальскі нунцый Клаўдзіа Гуджэроці завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў архібіскупу за самаадданае служэнне ў Беларусі. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, наша краіна прадоўжыць палітыку наладжвання самых цесных адносін з Ватыканам. У сваю чаргу Клаўдзіа Гуджэроці адзначыў, што Каталіцкі касцёл, Папа Рымскі Францыск вельмі паважаюць беларускі народ.