Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з дэпутатамі і сенатарамі Нацыянальнага сходу пятага і шостага скліканняў. Такі фармат прымяняецца ўпершыню ў гісторыі нашай дзяржавы. Мэта - падвесці вынікі заканатворчай дзейнасці папярэдняга саставу і вызначыць асноўныя арыенціры для цяперашніх парламентарыяў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь павінна праводзіць узважаную знешнюю палітыку. Неабходна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і выйсці на ўстойлівыя тэмпы развіцця. Вялікая роля для выканання гэтых задачы адводзіцца заканадаўчай уладзе. Сёння ў Авальнай зале адбылася і ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод.