23.03.2016
Беларусь гатовая на самае цеснае супрацоўніцтва з Польшчай. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Вітольдам Вашчыкоўскім. Кіраўнік дзяржавы выказаў спадзяванне, што пасля візіту міністра ў Беларусь двухбаковыя адносіны будуць развівацца больш інтэнсіўна. Прэзідэнт звярнуў увагу, што краіны маюць агульную гісторыю, шмат этнічных беларусаў жыве ў Польшчы, як і палякаў у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: людзі ўсіх нацыянальнасцяў у Беларусі карыстаюцца аднолькавымі правамі, і ён асабіста надае гэтаму шмат увагі.
У сваю чаргу Вітольд Вашчыкоўскі падкрэсліў: новы польскі ўрад лічыць ненармальнай сітуацыю, калі на працягу многіх гадоў суседнія краіны не размаўлялі. Таму вырашана без усякіх папярэдніх умоў пачаць дыялог і ўрэгуляваць усе адносіны ў найбліжэйшы час.
Падзяліцца:

Вверх