У Беларусі забяспечаны роўны доступ насельніцтва да аб"ектаў аховы здароўя. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Жужану Якаб і экспертаў САЗ азнаёміцца з укаранёнымі ў краіне навацыямі. Паказчыкі матчынай смяротнасці, нараджальнасці, гібелі дзяцей у дзіцячым узросце знаходзяцца пад кантролем урада.
У сваю чаргу Жужана Якаб адзначыла, што краінам - членам САЗ цікавы вопыт Беларусі ў сферы аховы здароўя. Яна падзякавала Прэзідэнту за магчымасць правесці міністэрскую канферэнцыю ў Беларусі і адзначыла высокі ўзровень прадстаўніцтва ўдзельнікаў.