11.10.2016
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з англійскім прынцам Майклам Кенцкім. Гэта першая ў гісторыі афіцыйная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўніком брытанскай каралеўскай сям"і. Кіраўнік дзяржавы разлічвае на адкрыццё новай старонкі ў адносінах паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. Прынц пагадзіўся з неабходнасцю развіваць і паляпшаць беларуска-брытанскія гандлёвыя адносіны. Па выніках мінулага года Вялікабрытанія заняла трэцяе месца сярод партнёраў Беларусі, саступіўшы толькі Расіі і Украіне. Экспарт склаў амаль тры мільярды долараў, імпарт - усяго 176 мільёнаў. Аб"ём брытанскіх інвестыцый летась склаў каля 2,5 мільярда долараў.
Падзяліцца:

Вверх