28.09.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння накіруецца з дзяржаўным візітам у Кітай. Запланаваныя перамовы беларускага лідара са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Таксама ў Пекіне Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэм"ерам Дзяржсавета, старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета і кіраўніком Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. Запланавана наведванне Прэзідэнтам Беларусі Пекінскага ўніверсітэта. Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі і адкажа на іх пытанні.
Падчас дзяржвізіту чакаецца падпісанне каля трох дзясяткаў міжнародных дакументаў аб супрацоўніцтве ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.
Падзяліцца:

Вверх