15.08.2016
Прэзідэнт Беларусі сёння наведвае Брэсцкую вобласць. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным развіццём Маларыты. У цэнтры ўвагі - вынікі працы рэгіёна за паўгоддзе. Аляксандр Лукашэнка наведаў раённае прадпрыемства "Аграпрамтэхніка" па вытворчасці металаканструкцый і рамонту сельгасмашын і даручыў аднавіць пад крылом цяперашніх райаграсэрвісаў паўнавартасныя абслуговыя арганізацыі для насельніцтва, фермераў і СВК. Прэзідэнт сустрэўся з жыхарамі Маларыты. Як заявіў Сёння Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі створаны ўсе ўмовы для годнага заробку. Але неабходна прыкладаць намаганні. У плане аказання дзяржаўнай дапамогі прыярытэт у вайскоўцаў і шматдзетных сем"яў.
Падзяліцца:

Вверх