05.10.2016
Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан. Учора беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў аэрапорце Ісламабада. Аляксандра Лукашэнку асабіста сустракаў прэм"ер-міністр Пакістана, што сведчыць пра асаблівую прыхільнасць і павагу да беларускага лідара. Гэты дзень у Ісламабадзе пройдзе пад знакам беларуска-пакістанскага дыялогу. Запланаваныя сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з пакістанскім калегам Мамнунам Хусейнам, прэм"ер-міністрам, а таксама парламентарыямі. Акрамя таго, лідары Беларусі і Пакістана прымуць удзел у бізнес-форуме. Варта адзначыць, што ў гэтыя дні ў Ісламабадзе актыўна працуе беларуская дэлегацыя. Падпісаныя дамовы аб супрацоўніцтве. Пакістан - перспектыўны рынак у Паўднёвай Азіі. Цяперашні візіт Прэзідэнта Беларусі паспрыяе актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах.
Падзяліцца:

Вверх