Прэзідэнт Беларусі правёў нараду па пытаннях узаемадзеяння з Міжнародным валютным фондам. Краіна вядзе перамовы аб атрыманні новага крэдыту на 3 мільярды долараў. Пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі пры абмеркаванні новай крэдытнай праграмы - неабходна ўлічваць інтарэсы беларускага народа. Некаторыя патрабаванні крэдытораў не супадаюць з задачамі, якія беларускі народ паставіў перад уладай. Размова аб павышэнні тарыфаў, поўнай прыватызацыі дзяржуласнасці і стрымліванні росту зарплат. Прэзідэнт Беларусі патрабуе падыходзіць узважана да перамоў з МВФ.