06.06.2016
Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў 13 дзяржаў. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, планамерная дыверсіфікацыя экспарту з"яўляецца адной з ключавых мэт эканамічнай палітыкі Беларусі. У прыватнасці, наша краіна зацікаўленая ў росце супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Прэзідэнт таксама бачыць вялікія перспектывы для пашырэння ўзаемадзеяння з дзяржавамі Афрыкі, Азіі, Аўстраліі. У роўнай ступені Беларусь разлічвае на развіццё ўзаемадзеяння з краінамі амерыканскага рэгіёна. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што дзейнасць паслоў у Беларусі дазволіць знайсці дадатковыя нішы для ўмацавання гандлёва-эканамічных кантактаў і рэалізацыі значных міжнародных праектаў.
Падзяліцца:

Вверх