Прэзідэнт Беларусі сёння прыняў з дакладам міністра працы і сацыяльнай абароны. Мар"яна Шчоткіна далажыла пра выплату пенсій, зарплат і занятасць людзей. Паводле слоў міністра, усе выплаты ажыццяўляюцца своечасова. Аляксандр Лукашэнка нагадаў: памер пенсіённых выплат павінен быць не ніжэйшым за 40% ад сярэдняй зарплаты ў краіне. Падчас дакладу ішла размова і аб праекце ўказу - ён датычыцца ўдасканалення пенсіённага забеспячэння некаторых катэгорый вайскоўцаў. Гэта некалькі тысяч чалавек, звольненых з арміі ў пачатку 90-х. Прэзідэнт адобрыў праект указу.