03.03.2016
Прызначаныя 11 новых кіраўнікоў розных узроўняў. Эканоміка, знешняя палітыка, развіццё сацыяльнай сферы - галоўныя тэмы размовы Прэзідэнта з прызначанымі кіраўнікамі. Кадравы дзень у Прэзідэнта. Сёння Аляксандр Лукашэнка прадставіў адзінаццаць новых кіраўнікоў розных узроўняў. У прыватнасці, кіраўнікі змяніліся ў Капыльскім, Мядзельскім, Дрыбінскім і Чэрыкаўскім райвыканкамах. Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў Ленінскага раёна Брэста, Заводскага і Савецкага раёнаў горада Мінска. Эканоміка, знешняя палітыка, развіццё сацыяльнай сферы, а таксама стан сельскай гаспадаркі і гатоўнасць да вясенніх палявых работ. Гэтыя тэмы сталі галоўнымі сёння падчас размовы Прэзідэнта з прызначанымі кіраўнікамі.
Падзяліцца:

Вверх