У Астане пачалося пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. У ім прымаюць удзел лідары Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Як адзначыў у пачатку сустрэчы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, сёння ўдзельнікам трэба абмеркаваць важны блок эканамічных пытанняў. Так, кіраўнікі дзяржаў маюць намер разгледзець аспекты фарміравання адзінага нафтагазавага рынку ЕАЭС. Будуць абмеркаваныя пытанні ўзаемадзеяння з Кітаем, Еўрасаюзам і іншымі міжнароднымі партнёрамі, а таксама асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі ЕАЭС на 2016-2017 гады. Усяго на парадку дня - 14 пытанняў.