14.04.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які адкрыўся сёння ў Стамбуле. Перад тым як сесці за стол перамоў, турэцкі лідар Рэджэп Эрдаган на правах гаспадара саміту асабіста сустракаў гасцей і ўдзельнікаў. На чырвонай дывановай дарожцы ён прывітаў і Кіраўніка беларускай дзяржавы. Напярэдадні яны змаглі пагутарыць сам-насам. Пляцоўка саміту - добрая магчымасць для правядзення двухбаковых перамоў з лідарамі замежных краін. Такія сустрэчы запланаваны ў рабочым графіку беларускага Прэзідэнта. Саміт у Стамбуле праходзіць пад дэвізам "Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру".
Падзяліцца:

Вверх