Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Напярэдадні беларускі лідар прыбыў з рабочым візітам ва Узбекістан. Наша краіна ўпершыню будзе прымаць удзел у саміце ў статусе назіральніка. Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па выніках пасяджэння прымуць 11 дакументаў, у тым ліку антынаркатычную стратэгію і пагадненне па барацьбе са злачыннасцю. Таксама на палях саміту праходзяць сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з лідарамі замежных дзяржаў. У прыватнасці, падчас перамоў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Кітай і Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва могуць разлічваць на падтрымку Беларусі ў любых пытаннях.