Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам наведае сёння Арменію. Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. У прыватнасці, члены арганізацыі маюць намер узгадніць стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года. У цэнтры ўвагі будзе таксама стварэнне адзінага спісу тэрарыстычных арганізацый і барацьба з тэрарызмам у цэлым. Акрамя таго, сёння нашай краіне пяройдзе статус старшыні ў АДКБ. Беларускі лідар пазнаёміць калег з кірункамі дзейнасці, на якіх наша краіна мае намер зрабіць акцэнт падчас старшынства ў арганізацыі.