14.10.2016
Пачаўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Арменію. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Члены арганізацыі маюць намер узгадніць стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года. У цэнтры ўвагі будзе таксама стварэнне адзінага спісу тэрарыстычных арганізацый і барацьба з тэрарызмам у цэлым. Акрамя таго, сёння да нашай краіны пяройдзе статус старшыні ў АДКБ. Беларускі лідар пазнаёміць калег з кірункамі дзейнасці, на якіх наша краіна мае намер зрабіць акцэнт падчас старшынства ў арганізацыі.
Падзяліцца:

Вверх