14.04.2016
Працягваецца рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Турцыю. Сёння ў Стамбуле пройдзе саміт Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Беларусь не ўваходзіць у яе склад, але прэтэндуе на статус назіральніка. Глабальныя пытанні, такія як праблемы ісламскага свету і шляхі выхаду з міграцыйнага крызісу, абмяркуюць прадстаўнікі больш як 50 краін. Чакаецца, што на форуме выступіць і Аляксандр Лукашэнка. Таксама ў праграме візіту беларускага лідара серыя двухбаковых перамоў на вышэйшым узроўні.
Учора позна ўвечар адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі. Галоўнай тэмай перамоў стала эканоміка. Абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган і пытанні міжнароднага парадку дня. Турэцкі лідар пацвердзіў намер наведаць Беларусь.
Падзяліцца:

Вверх