20.05.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з візітам у Італію. Борт №1 прызямліўся ў рымскім аэрапорце Чампіна. Сёння запланаваны перамовы беларускага лідара з Прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэлам. На сустрэчы мяркуецца разгледзець увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне. Асаблівая ўвага - фарміраванню паўнавартаснай нарматыўнай базы двухбаковага супрацоўніцтва.
Падзяліцца:

Вверх