21.12.2015
Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Маскву. Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. 1 студзеня споўніцца роўна год, як быў створаны ЕАЭС. Таму на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета будуць падводзіць вынікі. Гэты год прайшоў пад старшынствам Беларусі, і за гэты час удалося фактычна стварыць адзіны рынак паслуг. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытанні супрацоўніцтва ў галіне лібералізацыі аўтамабільных перавозак, узаемадзеянні інтэграцыйнага аб"яднання з іншымі міжнароднымі арганізацыямі.
Асноўнай тэмай пасяджэння АДКБ стане барацьба з тэрарызмам. Плануецца, што лідары краін арганізацыі прымуць заяву, дзе будуць адлюстраваныя агульныя падыходы да гэтай пагрозы.
Падзяліцца:

Вверх