29.04.2016
Беларусь прапаноўвае Інданезіі ствараць сумесныя прадпрыемствы для працы на рынку Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Інданезіі. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, наша краіна разгледзіць любыя ініцыятывы, закрытых тэм няма. Беларусь мае намер развіваць узаемадзеянне з Інданезіяй не толькі ў ваенна-тэхнічнай, але і ў грамадзянскіх сферах эканомікі. У хуткім часе актывізуюць працу міжурадавых камісій па супрацоўніцтве. Лідары груп вызначаць некалькі прынцыпова новых кірункаў.
Сёння візіт дэлегацыі Інданезіі працягнецца - госці наведаюць шэраг кампаній абароннага сектара нашай краіны.
Падзяліцца:

Вверх