Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Туркменістан. Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш і алімпійскі гарадок - адзін з галоўных аб"ектаў Азіяцкіх гульняў 2017 года. На выставе экспануецца прадукцыя 117 кампаній - ад прадуктаў харчавання да тавараў народнага спажывання і машынабудавання. Тут жа вядзецца работа з дылерамі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з экспазіцыяй як беларускай, так і туркменскай прадукцыі. Да пачатку выставы ўжо планавалася падпісанне васьмі кантрактаў на агульную суму $10,5 млн.