Прэзідэнт Беларусі зрабіў некалькі кадравых прызначэнняў. Так, Міхаіл Мятлікаў, які раней узначальваў Беларускую гандлёва-прамысловую палату, прызначаны паслом нашай краіны ў Грузіі. Зменіцца і дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Кітаі. З гэтага часу дыпмісію ўзначальвае Кірыл Руды. Раней ён займаў пасаду памочніка па эканамічных пытаннях у Адміністрацыі Прэзідэнта. Звяртаючыся да дыпламатаў, Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу актывізаваць супрацоўніцтва з гэтымі краінамі. У прыватнасці, адносіны з Кітаем неабходна вывесці на новую арбіту. У ліку прыярытэтаў застаецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Таксама Кірыл Руды гатовы канструктыўна папрацаваць над маючым адбыцца візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Паднябесную, які запланаваны на верасень.