13.04.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Турцыю. Заўтра ў Стамбуле Кіраўнік дзяржавы возьме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Чакаецца, што на форуме Прэзідэнт Беларусі выступіць з прамовай. Візіт у Турцыю для Аляксандра Лукашэнкі ўжо 4-ы. Упершыню ў горадзе на берагах Басфора Прэзідэнт Беларусі пабываў роўна 20 гадоў таму. У 1996 годзе Мінск і Анкара пачалі выстройваць палітычны дыялог, падпісаўшы найважнейшы двухбаковы дакумент - дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве.
Падзяліцца:

Вверх