28.09.2016
Борт нумар адзін вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і ўзяў курс на Пекін. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Кітай. Падчас двухдзённага візіту запланаваныя перамовы Кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па іх выніках чакаецца падпісанне каля 30 міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ў Пекіне правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржорганаў Кітая, наведае мясцовы ўніверсітэт, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі, адкажа на іх пытанні.
Падзяліцца:

Вверх