20.12.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні родным і блізкім загінуўшага пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава, а таксама словы падтрымкі Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і народу гэтай краіны. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь заяўляе аб непрымальнасці ўсіх форм і праяў тэрарызму. Нагадаем, пасол Расіі ў Турцыі Андрэй Карлаў быў забіты ўвечары 19 снежня на адкрыцці фотавыставы ў Анкары. Злачынец быў ліквідаваны падчас паліцэйскага штурму.
Падзяліцца:

Вверх