Францыя перажывае наступствы тэракта ў Ніцы. Ахвярамі атакі сталі 84 чалавекі, сотні параненыя, шматлікія ў крытычным стане. Нагадаем, учора ўвечар грузавік на вялікай хуткасці заехаў у натоўп людзей, якія святкавалі Дзень узяцця Бастыліі. Вадзіцель, выхадзец з Туніса, быў забіты паліцыяй.Спачуванне Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, а таксама родным і блізкім загінуўшых выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кніга спачуванняў адкрыта ў пасольстве Францыі ў Мінску.Тым часам еўрапейскія краіны ўзмацняюць меры бяспекі. Дадатковы кантроль на межах увялі Іспанія і Італія. У самой Францыі на тры месяцы падоўжаны рэжым надзвычайнага становішча. Зараз у Ніцы закрытыя ўсе гарадскія пляжы, адмененыя ўсе грамадскія мерапрыемствы.