16.10.2015
У казахстанскім Бурабаі сёння пройдуць пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. У самітах возьме ўдзел і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы прыбыў у Казахстан з рабочым візітам напярэдадні вечарам. Падчас самітаў палітыкі разгледзяць 17 пытанняў. Плануецца прыняцце заяў кіраўнікоў дзяржаў у сувязі з 70-годдзем стварэння ААН і 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Таксама разгледзяць пытанні барацьбы з міжнародным тэрарызмам і далейшае ўмацаванне ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва. На парадку дня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - міжнародная дзейнасць і развіццё ўзаемадзеяння з асноўнымі партнёрамі ЕАЭС. Акрамя гэтага, будзе абмяркоўвацца і пачатак перамоў з Ізраілем наконт заключэння пагаднення аб зоне свабоднага гандлю.
Падзяліцца:

Вверх