06.09.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына абмеркавалі ход парламенцкіх выбараў. З гэтага дня выбарчая кампанія выйшла на фінішную прамую - пачалося датэрміновае галасаванне. Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў: галоўнае, каб палітычная кампанія не парушыла мір і спакой у краіне. Пры гэтым яўка людзей - гэта паказчык сувязі паміж уладай і народам, ацэнка людзьмі парламенцкіх выбараў, ролі дэпутатаў у жыцці нашага грамадства і дзяржавы. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, цяперашняя кампанія ў параўнанні з мінулымі выбарамі адрозніваецца цікавейшай агітацыяй і больш альтэрнатыўным колам удзельнікаў.
Падзяліцца:

Вверх