23.05.2016
Беларусь і Куба гатовыя зрабіць якасна новы крок у развіцці двухбаковых адносін. Перспектывы супрацоўніцтва краін абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Мігелем Дыяс-Канель Бермудэсам. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што апошнім часам намеціліся добрыя тэндэнцыі да павелічэння тавараабароту паміж краінамі і ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў цэлым. Кубінскі бок разлічвае, што Мінск стане важным гульцом у сацыяльным і інфраструктурным развіцці Вострава свабоды. Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам кубінская дэлегацыя накіравалася на Мінскі аўтамабільны завод. Першы віцэ-прэзідэнт заявіў аб тым, што ў найбліжэйшы час на Кубе можа з"явіцца ўласная зборачная вытворчасць тэхнікі МАЗ.
Падзяліцца:

Вверх