27.04.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з датай 11 верасня для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў. У Палацы Незалежнасці на нарадзе з удзелам Кіраўніка дзяржавы сёння абмяркоўвалі пытанні ўдасканалення выбарчага працэсу. Плануецца, што сама перадвыбарная кампанія пачнецца на тры дні раней за апошні тэрмін, а менавіта 7 чэрвеня. А ўжо на наступны дзень Цэнтральная камісія зацвердзіць план арганізацыйных мерапрыемстваў, бюджэт выбараў і межы выбарчых акруг. Прэзідэнт падкрэсліў: парламенцкія выбары павінны прайсці дэмакратычна і спакойна. Галасаванне пройдзе ў адзін тур. Пераможцаў вызначыць прынцып адноснай большасці. Апісанні выбарчых акруг ужо ўзгодненыя з Цэнтрвыбаркамам.
Падзяліцца:

Вверх