Беларусь і Туркменістан пацвердзілі гатоўнасць нарасціць аб"ёмы тавараабароту. Гэтая тэма стала галоўнай на двухбаковай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Гурбангулы Бердымухамедава. Мінск прапануе Ашхабаду супрацоўніцтва, пачынаючы ад ваенна-прамысловага комплексу і да падрыхтоўкі кадраў. Праект №1 - Гарлыкскі горна-абагачальны калійны камбінат. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі праходзіць напярэдадні святочнай для Туркменістана падзеі - Дня нейтралітэту. У Ашхабад прыбудуць прэзідэнты і прэм"ер-міністры больш як з 50 дзяржаў, каб абмеркаваць пытанні палітыкі, міру і бяспекі. У дыскусіі прыме ўдзел і Аляксандр Лукашэнка.