18.10.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Татарстана Рустамам Мініханавым. Як заявіў беларускі лідар, галоўнымі напрамкамі далейшага росту эканамічнага супрацоўніцтва нашых краін павінны стаць прамысловасць, будаўніцтва і інавацыі. Аднаўленню тавараабароту таксама могуць спрыяць пастаўкі ў Татарстан беларускай пасажырскай, грузавой, камунальнай і дарожнай тэхнікі, у тым ліку той, што працуе на газаматорным паліве. У цэнтры ўвагі таксама нафтагазавая галіна. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Татарстану паслугі кампаніі "Беларуснафта", якая мае добры вопыт разведкі і здабычы ў іншых краінах свету.
Падзяліцца:

Вверх