Мінск і Тбілісі наладжваюць эканамічны дыялог. Сёння Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прэм"ер-міністрам Грузіі. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у найбліжэйшы час краіны павінны нарасціць тавараабарот да 200 мільёнаў долараў. Пакуль гэтая лічба складае толькі чвэрць ад запланаванага. У планах краін - стварыць некалькі сумесных вытворчасцяў і разам гандляваць на рынках ЕС і ЕАЭС. Ужо заўтра ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца беларуска-грузінскі бізнес-форум. Удзел у ім прыме сотня топ-менеджараў буйных кампаній у галіне энергетыкі, транспарту, нафтахіміі, фармацэўтыкі і перапрацоўкі.