30.06.2016
Мінск і Прага наладжваюць масты для супрацоўніцтва і пачынаюць новую главу ў адносінах. Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з міністрам замежных спраў Чэхіі Любамірам Зааралекам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашняя сітуацыя характарызуецца наладжваннем добрых адносін паміж еўрапейскімі дзяржавамі і Беларуссю ў цэлым і паміж Беларуссю і Чэхіяй у прыватнасці. Актывізацыя дыялогу на знешнепалітычнай арэне непазбежна прывядзе і да павелічэння аб"ёмаў інвестыцый і гандлю. Летась сумесны тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў амаль 400 мільёнаў долараў.
Падзяліцца:

Вверх