Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены ў яшчэ большым збліжэнні беларускага і расійскага народаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Маскве на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў гатоўнасць сцісла і дакладна абмеркаваць і вырашыць тыя пытанні, якія сёння стаяць перад дзвюма краінамі. Уладзімір Пуцін у сваю чаргу адзначыў: прэзідэнтам ёсць аб чым пагаварыць. У Расіі, паводле яго слоў, чакалі Аляксандра Лукашэнку з цяперашнім афіцыйным візітам і рады, што нягледзячы на бягучыя праблемы ён адбыўся - беларускі лідар прыехаў для грунтоўнай гутаркі па ўсім комплексе пытанняў двухбаковых адносін.