29.09.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з дзяржаўным візітам напярэдадні прыбыў у Кітай. Праграмай візіту запланаваныя перамовы Кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, прэм"ерам Дзяржсавета і іншымі вышэйшымі службовымі асобамі. Па выніках чакаецца падпісанне каля 30 дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Галоўным дакументам, што характарызуе ўзровень двухбаковых адносін і асноўныя праграмныя напрамкі іх развіцця, стане сумесная дэкларацыя, якую падпішуць лідары дзвюх краін.
Падзяліцца:

Вверх