Беларускі лідар возьме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з двухдзённым рабочым візітам наведае Казахстан. Тут пройдуць пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Лідары краін СНД абмяркуюць 17 пытанняў. У прыватнасці, плануецца прыняць заявы кіраўнікоў дзяржаў у сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, а таксама 30-ай гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прэзідэнты разгледзяць пытанні барацьбы з міжнародным тэрарызмам і ўмацаванне ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва. Галоўная тэма пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва як унутры аб"яднанняў, так і з краінамі, якія не ўваходзяць у ЕАЭС. У прыватнасці, размова пойдзе аб заключэнні пагадення з Ізраілем аб зоне свабоднага гандлю